Мінская міліцыя агітуе супраць "палавой недатыкальнасці непаўналетніх"?
![Мінская міліцыя агітуе супраць "палавой недатыкальнасці непаўналетніх"?](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kamunalka-2704.jpg.webp?itok=08BixOpD)
"Меры па супрацьдзеянні палавой недатыкальнасці непаўналетніх" — матэрыял з такім загалоўкам з'явіўся на сайце ГУУС Мінгарвыканкама.
Праўда, сам матэрыял скіраваны супраць тых, хто парушае палавую недатыкальнасць дзяцей. Верагодна, аўтарка матэрыялу Алена Свірыдава проста заблыталася ў складаных канцылярскіх фармулёўках.
![Мінская міліцыя агітуе супраць "палавой недатыкальнасці непаўналетніх"?](/sites/default/files/paragraphs/image/mianty-2908.jpg)
Прынтскрын з сайта ГУУС Мінгарвыканкама