Мінскага лекара злавілі на занятку прастытуцыяй

45-гадовы мужчына стварыў анкету на сайце інтымных знаёмстваў, указаў свой мабільны тэлефон і выклаў некалькі фатаграфій з уцехамі гамасэксуалістаў. Тамсама лекар указаў расцэнкі: звычайны сэкс каштаваў 60 долараў, сэкс па сістэме "ўсё ўключана" — 100 долараў, дадатковыя паслугі — 20, а "ноч кахання" — 400.



Як піша "Комсомольская правда", міліцыянты ўзялі лекара "на жыўца". Міліцыянт замовіў інтымныя паслугі на 100 долараў, а потым дастаў службовае пасведчанне.



Выявілася, што мужчына працуе лекарам у прыватным медыцынскім цэнтры, мае вышэйшую адукацыю. За занятак прастытуцыяй лекара аштрафавалі на 1 мільён рублёў. А фотаздымкі ў яго анкеце мастацтвазнаўчая экспертыза прызнала парнаграфічнымі. За распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў з выкарыстаннем інтэрнэту мінчука прысудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прысуду на два гады.



Фота — portalglobus.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі