Мінскае "Юнацтва" ў овертайме выйграла ў шведскага "Векшэ"

Мінскае "Юнацтва" ў овертайме выйграла ў шведскага "Векшэ"

23 жніўня мінскае "Юнацтва" ў овертайме выйграла ў шведскага "Векшэ" — 4:3 (1:2, 2:0, 0:1, 1:0). Гэта быў другі паядынак папярэдняга этапа хакейнай Лігі чэмпіёнаў, ён прайшоў на "Чыжоўка-Арэне". Перамога валявая — "Юнацтва" прайгравала 0:1 і 1:2, але здолела зраўняць лік і выйсці наперад. Госці аднак перавялі гульню ў овертайм. А ў ім рашаючую шайбу на 64-й хвіліне ў большасці закінуў Есэ Ніінімякі.

Нагадаем, 16 жніўня "Юнацтва" выйграла дома ў чэшскай "Млада Болеслаў" з тым жа лікам — 4:3, толькі ў асноўны час. У групе "L" лідыруе "Юнацтва" — 5 ачкоў пасля 2-х матчаў, "Векшэ" — 5 ачкоў пасля 3-х гульняў, "Млада Болеслаў" — 2 ачкі пасля 3-х матчаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі