Мінскае хакейнае “Дынама” прайграла ў КХЛ пяты раз запар
Мінскае хакейнае “Дынама” пяты раз запар прайграе ў новым сезоне рэгулярнага чэмпіянату КХЛ. З пачатку спаборніцтваў “зубры” атрымліваюць толькі паразы. 2 верасня яны гулялі на выездзе з маскоўскім “Спартаком” і саступілі па булітах — 0:1.
Раней дынамаўцы цалкам прайгралі хатнюю серыю: 23 жніўня атрымалі разгром ад фінскага “Ёкерыта” (1:6), 25 жніўня саступілі падмаскоўнаму “Віцязю” (0:1), 27 жніўня прайгралі ЦСКА (1:2). Затым яна саступілі на выездзе “Словану” (2:4), а цяпер прайгралі і масквічам.
Такім чынам, каманда застаецца на апошнім месцы ў турнірнай табліцы чэмпіянату КХЛ.
Наступны матч таксама будзе на выездзе: 4 верасня “Дынама”правядзе матч з “Северсталлю” ў Чарапаўцы.