Мінскае “Дынама” выйшла ў другі раўнд кваліфікацыі Лігі Еўропы

Мінскае “Дынама” выйшла ў другі раўнд кваліфікацыі Лігі Еўропы

Мінскае “Дынама” выйшла ў другі раўнд кваліфікацыі футбольнай Лігі Еўропы. 7 ліпеня каманда згуляла ў гасцях у Юрмале матч у адказ з мясцовым “Спартаком”. Гульня скончылася ўпэўненай перамогай беларускага клуба — 2:0. Галы на рахунку Уладзіміра Хвашчынскага і Махамеда Муніра.

У першым матчы дынамаўцы таксама перамаглі — 2:1. Цяпер іх чакае сустрэча з ірландскім “Сэнт-Патрыкам” у другім кваліфікацыйным раўндзе.

Таксама сёння гуляе еўракубкавы матч у адказ салігорскі “Шахцёр”. Ён прымае на сваім полі “Рунавік” з Фарэрскіх астравоў. Першы матч скончыўся перамогай гарнякоў — 2:0.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі