Мінскае "Дынама" выйграла ў маскоўскага "Спартака" — 2:1

Мінскае "Дынама" выйграла ў маскоўскага "Спартака" — 2:1

29 студзеня мінскае "Дынама" на сваёй пляцоўцы ў матчы чэмпіянату КХЛ выйграла ў маскоўскага "Спартака" — 2:1 (0:0, 0:1, 1:0, 0:0, 1:0). Госці адкрылі лік у большасці ў канцы другога перыяду. З цяжкасцю мінчукі лік зраўнялі на 55-й хвіліне, вызначыўся Аляксей Калюжны. Аднак у асноўны час вырваць перамогу не ўдалося. У выніку, было страчанае важнае ачко. Перамогу дынамаўцы здабылі толькі ў серыі булітаў (рашаючую шайбу закінуў Мэт Элісан).

Як вядома. "Дынама" працягвае барацьбу за месца ў плэй-оф. Для таго, каб дагнаць "Слован", дынамаўцам трэба толькі перамагаць. Аднак сёння "Слован" выйграў у гасцях у навакузнецкага "Металурга" — 3:2, а яшчэ адзін канкурэнт — заграбскі "Медвешчак" — прайграў з разгромным лікам 0:6 у Навасібірску "Сібіры". На 8-м месцы (яно дае права згуляць у плэй-оф) знаходзіцца "Слован", у якога 82 ачкі пасля 54 матчаў. Мінскае "Дынама" на 9-м месцы — 76 ачкоў пасля 54 гульняў. "Медвешчак" мае 74 ачкі пасля 55 матчаў і знаходзіцца на 10-м месцы.

Мінскім дынамаўцам засталося правесці 6 матчаў: 1 лютага ў Тальяці з мясцовай "Ладай", 3-га — у Чалябінску з "Трактарам", 5-га — ў Ніжнекамску з "Нафтахімікам", 7-га — у Мінску з фінскім "Ёкерытам", 16-га — зноў дома з маскоўскім "Спартаком" і 18 лютага таксама на сваёй пляцоўцы з "Тарпеда" з Ніжняга Ноўгарада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі