Мінскае "Дынама" выйграе ў БАТЭ пасля 1-га тайма ў матчы чэмпіянату Беларусі

На мінскім стадыёне "Дынама" праходзіць матч чэмпіянату Беларусі па футболе паміж сталічнымі дынамаўцамі і барысаўскім БАТЭ. Пасля першага тайма гаспадары поля выйграюць з лікам 2:0. Галы на рахунку Гігевіча (6-я хвіліна) і Лебедзева (44-я).
Адзначым, што БАТЭ больш валодаў мячом, але рэалізаваць некалькі перспектыўных момантаў барысаўчане не здолелі. Дынамаўцы ж здолелі стварыць два моманты, якія і рэалізавалі. Прычым, другі гол быў забіты у выніку імклівай контратакі.

Нагадаем, БАТЭ датэрмінова стаў чэмпіёнам Беларусі, таму вынік гульні не паўплывае на турнірнае становішча каманды. А мінскае "Дынама" змагаецца за "срэбра" і мае добрыя шансы нанесці чэмпіёну першае паражэнне ў чэмпіянаце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі