Мінскае "Дынама" выбыла з Лігі Еўропы

Мінскае "Дынама" выбыла з Лігі Еўропы

Мінскае "Дынама" выбыла з футбольнай Лігі Еўропы. У чацвер у Брэсце дынамаўцы саступілі сербскай "Вайводзіне" — 0:2 (першы матч — 1:1). Госці актыўна пачалі гульню, але пасля мінчукі перахапілі ініцыятыву і стварылі некалькі небяспечных момантаў. Аднак гол забіла "Вайводзіна", на 32-й хвіліне вызначыўся Бабіч.

Амаль увесь другі тайм каманда Сяргея Бароўскага гуляла ў меншасці — на 54-й хвіліне за грубую гульню быў выдалены Мунір. І ўсё ж дынамаўцы намагаліся зраўняць лік. На жаль, не атрымалася. Больш таго, госці на 82-й забілі другі гол. У плэй-оф Лігі Еўропы выйшла "Вайводзіна".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі