Мінскае "Дынама" сёння згуляе з чэшскай "Вікторыяй"

Мінскае "Дынама" сёння згуляе з чэшскай "Вікторыяй"

У чацвер, 26 лістапада, мінскае "Дынама" згуляе на "Барысаў-Арэне" з чэшскай "Вікторыяй". Гэта будзе чарговы матчы групавога раўнда футбольнай Лігі Еўропы. Пачатак а 19-й гадзіне. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5". У гасцях 17 верасня "Дынама" прайграла "Вікторыі" з лікам 0:2 (на здымку).

У дынамаўцаў ёсць шанец набраць першыя ачкі. Пакуль у нашай групе "Е" лідыруе "Рапід" з 12 ачкамі, "Вільярэал" мае 9, "Вікторыя" — 3, у мінскага "Дынама" ачкоў няма.

"Засталося згуляць двойчы (другі матч — 10 снежня ў гасцях з "Рапідам" — Еўрарадыё), — гаворыць галоўны трэнер мінскага "Дынама" Вук Рашавіч. — Адступаць няма куды: абавязаныя браць у гэтых матчах ачкі, каб не быць апошнімі, і даказаць, што невыпадкова прабіліся ў групавы раўнд".

Фота: dinamo-minsk.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі