Мінскае "Дынама" прайграла ў авертайме "Медвешчаку" (відэа)

"Дынама" саступіла клубу з Заграба — 2:3 (2:1, 0:1, 0:0, 0:1). Шайбы ў нашай камандзе закідвалі Стась і Суравы.

Мінчукі добра пачалі матч і на 14-й хвіліне выйгравалі з лікам 2:0, аднак пасля гульню ўзялі пад свой кантроль госці. Шмат пра што гаворыць лік па кідках у другім перыядзе: 3:19! І яшчэ добра, што дынамаўцы здолелі захаваць нічыйны лік да авертайма і такім чынам заваяваць адно ачко ў матчы з моцным сапернікам.



Адзначым, што на гульні прысутнічалі 13100 гледачоў.



У пятніцу, 11 кастрычніка, каманда Аляксандра Андрыеўскага прымае на сваёй пляцоўцы маскоўскі "Спартак", пачатак а 19-й гадзіне.



Фота — hcdinamo.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі