Мінскае “Дынама” стартавала ў Лізе Еўропы з перамогі, а МТЗ-РІПА — з нічыі

Мінскае “Дынама” на сваім полі перайграў македонскую “Рэнаву”. У першым матчы першага кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы мінчукам у сябе дома давялося адыгрывацца.
Першымі на 41-й хвіліне забілі македонцы. Бесарт Ібраімі дакладным
ударам з-за межаў штрафной паразіў вароты Андрэя Гарбунова.

У другім
тайме македонцы збілі ў штрафной Андрэя Чухлея. Пенальці рэалізаваў
Сяргей Кісляк.

На перадапошняй хвіліне Алег Страхановіч, які выйшаў на
замену і дэбютаваў у складзе мінчукоў, прыгожым ударам аформіў
перамогу.

Тым часам адыгрывацца давялося і сталічнаму МТЗ-РІПА, які ў
Чарнагорыі сустракаўся з мясцовай камандай “Сут’еска”. “Трактаразводцы”
прапусцілі ў пачатку другога тайма, але на 77-й хвіліне Антон Бубноў
аднавіў раўнавагу.

Матчы ў адказ адбудуцца праз тыдзень.