Мінскае “Дынама” скараціла разрыў з БАТЭ да трох ачкоў

15 жніўня прайшлі два матчы 16-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. Мінскае “Дынама” сёння прымала салігорскі “Шахцёр”. Два прэтэндэнты на медалі былі матываваныя на перамогу: дынамаўцы хацелі скараціць адставанне ад БАТЭ, каб уключыцца ў барацьбу за золата, а гарнякам трэба адарвацца ад “Мінска”, які можа паспрачацца за бронзу.

“Дынама” адкрыла лік на 11-й хвіліне голам румынскага легіянера Александру Някша і гэты мяч стаў для каманды пераможным: гарнякі не змаглі паразіць браму гаспадароў поля і матч скончыўся з лікам 1:0. Такім чынам, “Дынама” скараціла адставанне ад БАТЭ да трох ачкоў. Нагадаем, што барысаўчане напярэдадні падзялілі ачкі з “Гомелем” — 0:0.

Сёння ж у рамках 16-га тура гулялі “Белшына” і “Нёман” і таксама скончылі сустрэчу сухой нічыёй — 0:0.

У нядзелю згуляюць “Нафтан” з “Віцебскам”, “Слуцк” з “Мінскам” і “Дынама” (Брэст) з “Гранітам”.

Скончыцца тур панядзелкавым матчам “Славіі” і “Тарпеда-БелАЗа”.

Фота: ФК "Дынама-Мінск"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі