Мінскае "Дынама" разграміла "Северсталь" у чэмпіянаце КХЛ

Мінскае "Дынама" паспяхова правяло чарговы матч у чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. У пятніцу на "Мінск-Арэне" дынамаўцы выйгралі ў "Северстали" з Чарапаўца з лікам 5:1 (2:0, 2:1; 1:0). Шайбы ў нашай каманды на рахунку Андрэя Стася (5-я хвіліна), Джэфа Плата (8), Сяргея Дзямагіна (26), Аляксандра Кулакова (27) і Андрэя Міхалёва (55). Адзначым выдатную гульню варатара мінчукоў Андрэя Мезіна.

Пасля 16 матчаў мінскае "Дынама" займае чацвёртае месца ў Заходняй канферэнцыі, трэцяе месца ў дывізіёне Тарасава і восьмае месца ў агульнай табліцы. У нашай камады 7 перамог у асноўны час, па 1 перамозе ў авертайме і па булітах, 7 паражэнняў у асноўны час, закінута і прапушчана па 47 шайбаў.

У панядзелак, 18 кастрычніка, мінскае "Дынама" гуляе ў Санкт-Пецярбургу з мясцовым СКА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі