Мінскае "Дынама" прайграла ў гасцях па булітах "Словану"

Дынамаўцы ў сераду гулялі ў Браціславе з мясцовым "Слованам" і саступілі — 3:4 (1:1, 1:1, 1:1, 0:0, 0:1). На 9-й хвіліне Іргл зраўняў лік — 1:1, на 39-й у меншасці Суравы зноў зраўнівае лік — 2:2, а на 43-й Мацярухін вывеў мінчукоў наперад — 3:2. На жаль, утрымаць пераможны лік не ўдалося ——"Cлован" адыграўся на 56-й хвіліне. Авертайм не вызначыў пераможцу, а па булітах перамаглі гаспадары пляцоўкі (Лінтнер у браму не патрапіў, а кідкі Калюжнага і Мацярухіна брамнік адбіў).



28 лютага мінскае "Дынама" згуляе ў Празе з "Львом". Нагадаем, дынамаўцы знаходзяцца на апошнім месцы ў Заходняй канферэнцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі