Мінскае “Дынама” падпісвае Бо Бэнета — уладальніка Кубка Стэнлі

Мінскае “Дынама” падпісвае Бо Бэнета — уладальніка Кубка Стэнлі

ХК “Дынама-Мінск” дасягнуў дамоўленасці з амерыканскім нападаючым Бо Бэнетам — экс-гульцом “Пітсбург Пінгвінз”, “Нью-Джэрсі Дэвілз” і “Сэнт-Луіс Блюз”. Пра гэта паведамляе прэс-служба клуба. Падпісанне кантракта з “зубрамі” чакаецца ў бліжэйшы час.

Бо Бэнету 26 гадоў, ён важыць 88 кг і мае рост 188 см. У НХЛ хакеіст дэбютаваў у сезоне-2012/13. Чатыры гады ён правёў у складзе “Пітсбурга”, з якім у 2016-м выйграў галоўны трафей лігі — Кубак Стэнлі. Пасля форварда абмянялі ў “Нью-Джэрсі”, дзе Бо згуляў 65 матчаў і выдаў свой самы выніковы на той час сезон у НХЛ — 19 ачкоў (8 + 11).

Мінулым летам Бэнет на правах вольнага агента перабраўся ў Сэнт-Луіс, аднак у форме “блюзменов” выйшаў на лёд ўсяго ў 6 паядынках і адправіўся ў “Чыкага Вулвз” — фарм-клуб “Вегаса”. Трэнер “ваўкоў” Рокі Томпсан перавёў крайняга нападніка ў цэнтр, і ў новым для сябе амплуа Бо зноў бліснуў выніковасцю — 57 ачкоў (12 + 45) у 60 матчах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі