Мінскае "Дынама" пацярпела 14-е паражэнне ў чэмпіянаце КХЛ (відэа)

У сераду мінскія дынамаўцы прайгралі ў гасцях сваім маскоўскім аднаклубнікам з лікам 0:4 (0:0, 0:1, 0:3). У беларускай каманды пасля 19 матчаў засталося 18 ачкоў, атрымана толькі 5 перамог, з 14 паражэнняў 11 дынамаўцы пацярпелі ў асноўны час. Мінчукі закінулі 33 шайбы (самая горшая выніковасць у КХЛ), а прапусцілі ўжо 56.





У суботу, 26 кастрычніка, мінскае "Дынама" прымае на сваёй пляцоўцы хабараўскі "Амур", аднаго з аўтсайдэраў Усходняй канферэнцыі. Пачатак гульні а 17-й гадзіне.

Лукашэнка пра хакейнае "Дынама": Агідна глядзець на некаторыя гульні!