Мінскае "Дынама" дома прайграла хакеістам СКА — 0:2
![Мінскае "Дынама" дома прайграла хакеістам СКА — 0:2](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/dynama-0401_0.jpg.webp?itok=BoS1GOoi)
4 студзеня мінскае "Дынама" прымала на сваёй пляцоўцы хакеістаў санкт-пецярбургскага СКА — аднаго д лідараў Заходняй канферэнцыі КХЛ. Матч скончыўся перамогай гасцей з лікам 2:0.
Першыя два перыяды сустрэчы атрымаліся безгалявымі. Толькі на 41-й хвіліне прадстаўнік гасцей Сяргей Плотнікаў адкрыў лік. На 57-й хвіліне Мікалай Прохаркін рэалізаваў большасць і павялічыў разрыў — 2:0. З такім лікам гульня і завяршылася.
Повтор гола Плотникова:https://t.co/tqcdy44zd8
— ХК Динамо-Минск (@hc_dinamominsk) January 4, 2019