Мінскае "Дынама" атрымала першую перамогу ў чэмпіянаце КХЛ

Першую перамогу ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі атрымала мінскае "Дынама". На сваёй пляцоўцы дынамаўцы абыгралі па булітах уфімскі "Салават Юлаеў" — 3:2 (0:0, 2:1, 0:1, 0:0, 1:0).
Адзначым, што ўсе тры шайбы ў мінчукоў закінулі легіянеры: Юсэф Бумедзьен (21) і Юнас Андэрсан (23), на яго ж рахунку рашаючы буліт. "Дынама" магло перамагчы і ў асноўны час, але за дзве хвіліны да заканчэння трэцяга перыяду гулец нацыянальнай зборнай Беларусі і уфімскага клуба Канстанцін Кальцоў зраўняў лік у матчы.

Нагадаем, што ў стартавай гульні ў чэмпіянаце КХЛ мінскае "Дынама" прайграла ў Пецярбургу мясцоваму СКА — 0:2.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі