Мінскае "Дынама" абыграла тальяцінскую "Ладу" — 3:2

Мінскае "Дынама" абыграла тальяцінскую "Ладу" — 3:2

1 лютага хакеісты мінскага "Дынама" ў рамках чэмпіянату КХЛ правялі гасцявы матч з тальяцінскай "Ладай". Для гаспадароў гэты матч быў вельмі важным, бо адсутнасць перамогі азначала для іх канчатковае развітанне на надзею выйсці ў плэй-оф.

Першыя дзве шайбы забілі гаспадары — Віктар Камароў (на 6-й хвіліне) і Аляксандр Бумагін (на 11-й). Аднак дубль Мэта Элісана дазволіў "зубрам" выраўняць лік — ён забіў шайбы на 15-й і 23-й хвілінах.

Аднак у авертайме Аляксей Калюжны забіў у браму "Лады" пераможную шайбу, перакрэсліўшы апошнія надзеі тальяцінцаў — 3:2.

У выніку "Дынама-Мінск" атрымала два ачкі і скараціла адрыў ад браціслаўскага "Слована" да чатырох ачкоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі