Мінск заклікае ЕС адмяніць рэшту санкцый супраць прадстаўнікоў Беларусі

Мінск заклікае ЕС адмяніць рэшту санкцый супраць прадстаўнікоў Беларусі

Беларусь заклікае ЕС адмяніць рэшту абмежавальных мераў, якія ўжываюцца да прадстаўнікоў Беларусі. Пра гэта міністр замежных спраў нашай дзяржавы Уладзімір Макей заявіў 22 траўня на сустрэчы з амбасадарамі па асаблівых даручэннях краін — чальцоў ЕС па справах "Усходняга партнёрства".

"Мы шкадуем, што ў лютым Еўрасаюз працягнуў абмежавальныя меры ў дачыненні да Беларусі, якія ўжо даўно страцілі якое-небудзь рацыянальнае тлумачэнне. У сувязі з гэтым мы працягваем заклікаць Еўрасаюз зняць астатнія абмежавальныя меры", — прыводзіць БЕЛТА словы міністра.

Па словах Макея, пазітыўнае супрацоўніцтва за апошнія некалькі гадоў прынесла значна больш станоўчых вынікаў, чым папярэднія два дзесяцігоддзі санкцый. Як крок па зняцці астатніх санкцыяў ён назваў выключэнне спартыўнай зброі са зброевага эмбарга. 

Акрамя таго, кіраўнік беларускай дыпламатыі таксама вітаў намеры Еўрасаюза пашыраць адносіны з Беларуссю і паставіць іх на структураваную аснову.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі