"Мінск" стаў чэмпіёнам Беларусі па хакеі на траве
!["Мінск" — чэмпіён](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-06/zi30ufw_vbu.jpg.webp?itok=rUbnfcIo)
"Мінск" — чэмпіён / vk.com/belarusfederationhockey
"Мінск" стаў чэмпіёнам Беларусі па хакеі на траве сярод мужчынскіх каманд. Фінальная серыя ў брэсцкага "Будаўніка" выйграная з лікам 3:1.
Першыя два матчы прайшлі ў Брэсце. Спачатку выйгралі гаспадары (3:1), пасля — госці (3:2). Далей каманды гулялі ў сталіцы. У трэцім паядынку ў сераду "Мінск" абыграў "Будаўнік" — 4:0, а ў чацвёртым у чацвер — 2:1.
Летась чэмпіёнам стаў "Будаўнік", які абыграў сталічную каманду. Сёлета "Мінск" вярнуў сабе чэмпіёнства.
"Бронза" — у "Гомеля".
!["Мінск" стаў чэмпіёнам Беларусі па хакеі на траве](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/OewKw5YzT44.jpg.webp?itok=OYUTlzwg)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.