Вы тут

Мінск па дарагоўлі для замежнікаў — на адным узроўні з Алжырам

Мінск заняў 194-е месца па дарагоўлі сталіц свету для замежнікаў / minsknews.by

У рэйтынгу самых дарагіх для жыцця гарадоў у свеце для замежнікаў Мінск дзеліць 194-195-е месцы з Алжырам, сталіцай аднайменнай краіны. Пра гэта гаворыцца ў даследаванні кампаніі Mercer, якая ўжо 26 гадоў складае рэйтынгі самых дарагіх гарадоў для замежнікаў.

Першае месца ў рэйтынгу трэці год запар трымае Ганконг. На другім апынуўся Ашхабад — сталіца Туркменістана. Трэцяе-чацвёртае падзялілі паміж сабой японскі Токія і швейцарскі Цюрых.

Мінск за год падняўся са 198-га месца на 194-е. 

Сярод нашых суседзяў Масква займае 21-е месца, Кіеў — 106-е, Рыга — 113-е, Вільня — 157-е, Варшава — 169-е. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.