Мінск наведвае экспертная група Еўракамісіі па транспарце і энергетыцы

28 студзеня пачаўся двухдзённы візіт у Мінск экспертнай групы Еўракамісіі па транспарце і энергетыцы. Як паведаміў кіраўнік офіса ТАСІС у Мінску Яніс Айзсалніекс, сёння запланаваныя перамовы экспертаў па пытаннях транспарту з прадстаўнікамі Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі.
29 студзеня пройдуць перамовы па энергетычнай бяспецы з прадстаўнікамі Міністэрства энергетыкі. Нагадаем, першая сустрэча экспертаў ЕС і Беларусі адбылася ў чэрвені 2007 года.

Другую планавалася правесці ў кастрычніку, аднак у Еўрасаюзе было прынята рашэнне аб яе пераносе на няпэўны тэрмін у сувязі з арыштамі ў Беларусі ў жніўні і верасні прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі па палітычных матывах.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі