“Мінск” і “Дняпро” скончылі матч нічыёй — 0:0
![“Мінск” і “Дняпро” скончылі матч нічыёй — 0:0](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/football.jpg.webp?itok=FgZL6mSy)
“Мінск” і “Дняпро” скончылі нічыёй матч у рамках 9 тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. Сустрэча прайшла 20 траўня на сталічным стадыёне “Трактар” і нягледзячы на ўпартую барацьбу і наяўнасць вострых момантаў скончылася з лікам 0:0
Сёння таксама гуляюць БАТЭ і мінскае “Дынама”, “Шахцёр” і “Слуцк”, “Гомель” і “Нафтан”, брэсцкае “Дынама” і “Віцебск”.
Заўтра, 21 траўня, адбудуцца наступныя матчы 9 тура: “Нёман” — “Крумкачы”, “Славія” — “Іслач”, “Гарадзея” — “Тарпеда-БелАЗ”.