"Мінск" атрымаў гасцявую перамогу над "Слуцкам"

"Мінск" атрымаў гасцявую перамогу над "Слуцкам"

У нядзелю праходзяць апошнія матчы 27-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. "Мінск" атрымаў гасцявую перамогу над "Слуцкам" — 1:0. Адзіны гол на 73-й хвіліне забіў Леанід Ковель.

Сёння пройдуць яшчэ два матчы: "Гарадзея""Іслач", "Тарпеда-БелАЗ" "Славія". Спасылкі на інтэрнэт-трансляцыі гл. тут. Іншыя гульні тура адбыліся ў пятніцу і суботу. Нагадаем іх вынікі: "Крумкачы" — БАТЭ — 0:3, "Шахцёр" — "Нёман" — 1:0, "Дынама" (Мінск) — "Белшына" — 3:1, "Граніт" — "Віцебск" — 0:3, "Нафтан" — "Дынама" (Брэст) — 1:0.

У БАТЭ цяпер 67 ачкоў, "Шахцёр" мае 52, мінскае "Дынама" — 49, "Мінск" — 44 ачкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі