Вы тут

Мінпрыроды прапануе пераключыць увагу буслоў: птушкі ў небяспецы

zviazda.by

Мінпрыроды занепакоенае лёсам буслоў: да 40% гнёздаў гэтых птушак робяцца на апорах лініях электраперадач. Для буслоў гэта небяспека для жыцця, для энергетыкаў —  прычына аварыяў. Птушкі гінуць ад удараў токам, іх гнёзды нярэдка ўзгараюцца.

На сёння ў Беларусі гняздуюцца каля 20 тысяч пар белых буслоў і ў якасці жылля яны абіраюць сабе розныя гаспадарчыя збудаванні. Мінпрыроды прапануе пераключыць увагу птушак і прапанаваць ім штучныя платформы ў бяспечных месцах —  гэта могуць быць будынкі, дрэвы, спеыяльныя слупы, піша “Мінск-Навіны”.