Мінлясгас прызнаў, што мігранты секлі лес незаконна

Мінлясгас прызнаў, што мігранты секлі лес незаконна

Міністэрства лясной гаспадаркі прызнала, што мігранты незаконна секлі лес у прыпамежнай зоне.

У адказе міністэрства на петыцыю беларусаў напісана, што дзеянні мігрантаў падпадаюць пад частку 2 артыкула 16.17 КаАП — незаконная высечка. Але чамусьці ведамства назвала гэта "высечкай адзінкавых дрэў", хоць на фота дзяржСМІ з лагера мігрантаў відаць, што дрэвы высякалі масава.

Разам з тым у Мінлясгасе падкрэслілі, што тэрыторыя не ўваходзіць у склад ляснога фонду.

Інфармацыю пра высечку дрэваў ведамства перадала "па кампетэнцыі" — у Гродзенскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі