Мінкультуры вырашае, хто ў Беларусі будзе рабіць музычныя інструменты

У Міністэрстве культуры шукаюць замену дзяржаўным вытворцам музычных інструментаў, паведамляе “Электронны Барысаў” са спасылкай на “СБ”. Абмяркоўваюць варыянты закупак інструментаў за мяжой, а таксама адкрыццё новага сумеснага прадпрыемства і развіццё прыватных майстэрняў. Дзяржаўную Барысаўскую фабрыку музычных інструментаў фактычна спісалі з рахункаў — гэтае прадпрыемства раней рабіла фартэпіяна для ўсёй краіны, але не змагла адаптавацца да новых умоваў. Таму чыноўнікі лічаць мэтазгодным, каб у Беларусі з’явіўся філіял замежнай фірмы па вытворчасці гэтых інструментаў.
 
Што тычыцца баянаў, духавых інструментаў і цымбалаў, дык тут хочуць падтрымаць прыватныя майстэрні. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі