Вы тут

Міністр замежных спраў Чэхіі: не магу ўявіць хакейны ЧС у Беларусі Лукашэнкі

Аляксандр Лукашэнка з клюшкай на лаве запасных / Reuters

Міністр замежных спраў Чэхіі Томаш Петршчычак пракаментаваў сітуацыю вакол хакейнага чэмпіянату свету, які ў наступным годзе мусілі прыняць Латвія і Беларусь. Як вядома, Рыга адмовілася праводзіць ЧС сумесна з Мінскам з-за жорсткага падаўлення мірных пратэстаў у нашай краіне. З заявамі супраць правядзення першынства ў Беларусі выказваецца ўсё больш еўрапейскіх палітыкаў.
 
"Я ўжо звярнуў увагу на моцную крытыку з боку Латвіі магчымай арганізацыі сумеснага чэмпіянату ў сувязі з тым, што цяпер адбываецца ў Беларусі, цытуе словы чэшскага міністра ceskenoviny.cz. — Тамтэйшы рэжым працягвае ўжываць рэпрэсіі і гвалт супраць мірных дэманстрантаў. Я не магу сабе ўявіць, каб дэмакратычны свет падтрымліваў правядзенне хакейнага чэмпіянату свету ў Беларусі Аляксандра Лукашэнкі".

Томаш Петршчычак падкрэсліў, што нельга "правядзеннем гэтага хакейнага чэмпіянату легітымізаваць рэпрэсіўны рэжым кшталту рэжыму Аляксандра Лукашэнкі". Такім чынам пазіцыя МЗС Чэхіі па гэтым пытанні зразумелая.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.