Вы тут

Міністр унутраных спраў праверыў кандыдатаў у дэпутаты па некалькіх крыніцах

Фота Змітра Лукашука

Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч 16 лютага датэрмінова прагаласаваў на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў.

Міністр распавёў, што вывучыў інфармацыю пра кандыдатаў у дэпутаты, паведамляе БЕЛТА. Прычым Шуневіч заявіў, што пацікавіўся не толькі той інфармацыяй, якую яму даслалі поштай як выбарцу, але і з адкрытых крыніц. Па яго словах, яму важна было скласці агульнае ўражанне пра чалавека, які прэтэндуе на дэпутацкі мандат.

"Праца дэпутата вельмі няпростая. Не кожны на гэта здольны", — мяркуе міністр. Ён лічыць, што людзі не да канца ўсведамляюць, як можна выкарыстоўваць магчымасці дэпутата для рашэння бягучых праблем.