Міністр: У Беларусі не будзе пераходу на абавязковую страхавую медыцыну

Міністр: У Беларусі не будзе пераходу на абавязковую страхавую медыцыну

У Беларусі не будуць пераходзіць на абавязковую страхавую медыцыну. Пра гэта ў эфіры тэлеканала АНТ заявіў міністр аховы здароўя Васіль Жарко:

"На сённяшні дзень мы яшчэ не гатовыя да страхавой мэдыцыны. Трэба развіваць добраахвотнае медыцынскае страхаванне, якое будзе дапамагаць зніжаць фінансавую нагрузку на ўстановы аховы здароўя. Напэўна, гэта будзе першы крок".

Паводле слоў Жарко, пры пераходзе на страхавую медыцыну давялося б ствараць новыя структуры, і на гэта пайшла б частка сродкаў, выдаткаваных на медыцыну. Цяпер жа "ідзе рытмічнае фінансаванне галіны аховы здароўя, усе аб'ёмы медыцынскай дапамогі пацвярджаюцца і аказваюцца", лічыць міністр.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі