Міністр спорту: З чэмпіянатаў свету сёлета прывезлі толькі 1 залаты медаль

На гэты факт звярнуў увагу на нарадзе ў кіраўніка Беларусі міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко, паведамляе БЕЛТА. Па словах міністра, да канца года нашыя зборныя павінны выступіць яшчэ ў 12 чэмпіянатах свету, прычым у тых відах спорту, дзе беларусы традыцыйна паказваюць высокія вынікі. Чакаецца, што яны заваююць 15-17 медалёў.





Сярод дадатных момантаў Шамко адзначыў выступ беларускіх гандбалістаў. Яны ўпершыню за шмат гадоў трапілі ў фінал чэмпіянату свету. Таксама пахваліў міністр і фехтавальшчыкаў.





Раскрытыкаваў спартовы чыноўнік каманды па фрыстайле, хакеі з шайбай, лыжнікаў. Нездавальняючы выступілі, па яго словах, таксама каманды па велатрэку, па горналыжным спорце, сноўбордзе, шорт-трэку, фігурным катанні, сінхронным плаванні, бадмінтоне.





Фота — ctv.by