Міністр спорту: Кіраўнік сказаў на беларускай мове, і я павінен (відэа)

Міністр спорту: Кіраўнік сказаў на беларускай мове, і я павінен (відэа)

Урачыстая цырымонія закрыцця ў Беларусі футбольнага сезону "Зорны мяч 2018", якая прайшла ў аўторак у мінскай канцэртнай зале "Prime Hall", адзначылася выступам старшыні АБФФ, прэм'ер-міністра Сяргея Румаса па-беларуску. Ён, відавочна, падрыхтаваўся, меў перад вачыма раздрукаваны тэкст прамовы. Пазней на сцэну выйшаў міністр спорту Сяргей Кавальчук, які не рыхтаваўся выступаць на роднай мове, але рызыкнуў.

Кавальчук: "Прабачце, калі штосьці не так. [У мяне гэта] першы вопыт такі [публічна] гаварыць на беларускай мове. Раз кіраўнік [прэм'ер-міністр] сказаў на беларускай мове, я павінен таксама сказаць на беларускай мове. Мне вельмі прыемна знаходзіцца на гэтай сцэне, мне вельмі прыемна знаходзіцца сярод людзей, якія аддаюць сябе футболу. Футбол — від спорту нумар адзін у свеце, від спорту, які захапляе, які нам дорыць эмоцыі. Від спорту, якім можа займацца кожны. І я мару аб тым часе, калі нашыя стадыёны будуць поўнасцю забітыя балельшчыкамі, аматарамі футболу. Калі кожны дзень мы будзем бачыць добрыя вынікі нашых каманд. У гэтым годзе нам ёсць чым ганарыцца: зборная паказвае добры футбол, футбольны клуб БАТЭ мае шанц выйсці ў наступны раўнд".

Сяргей Кавальчук — ураджэнец Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Да прызначэння міністрам спорту ў сакавіку 2018-га, працаваў у Службе бяспекі прэзідэнта.

Можна ўявіць, як хутка пайшла б беларусізацыя сярод чыноўнікаў, каб па-беларуску пачаў выступаць галоўны беларускі кіраўнік.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі