Міністр спорту даручыў штодня праводзіць палітінфармацыі для студэнтаў БДУФК
Для студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізкультуры штодня будуць праводзіць палітінфармацыі. Такое даручэнне даў міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, піша Tribuna.com.
Гаворка пра гэта адбылася на міністэрскай нарадзе з кіраўнікамі структурных падраздзяленняў і падпарадкаваных арганізацый.
Кавальчук даручыў "забяспечыць штодзённае правядзенне ідэалагічных гутарак са студэнтамі БДУФК усіх груп з I па IV курсы з улікам наяўнай грамадска-палітычнай сітуацыі". Ладзіць такія палітінфармацыі плануецца з 2 лістапада і "да стабілізацыі грамадска-палітычнай сітуацыі".
Як вядома, некалькі соцень спартоўцаў падпісалі зварот за свабодныя і сумленныя прэзідэнцкія выбары, а таксама супраць гвалту з боку сілавікоў. Многія з іх паплаціліся за гэта працоўнымі месцамі, некаторыя былі арыштаваныя за ўдзел у акцыях пратэсту.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.