Вы тут

Міністр Шуневіч: БНР ― гэта гісторыя, і да яе трэба ставіцца з павагай

Ігар Шуневіч, фота Еўрарадыё

Улады і арганізатары святкавання стагоддзя БНР павінны знайсці “залатую сярэдзіну”, якая задаволіць усіх, і правесці мерапрыемства цывілізавана. Такое меркаванне ў размове з Еўрарадыё выказаў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.

Шуневіч: “І ўлады, і арганізатары гэтага мерапрыемства павінны знайсці агульную мову і зрабіць так, каб гэта было прымальна для абодвух бакоў. Чым больш мірна, спакойна, цывілізавана і, зразумела, з выкананнем усіх гістарычных патрабаванняў, тым для міліцыі будзе лепш. Таму я вітаю жаданне ўладаў і арганізатараў знайсці залатую сярэдзіну і правесці ўсё цывілізавана: без абвастрэння, узаемных папрокаў. Усё ж, гэта гісторыя, і да яе трэба ставіцца з павагай”.

Па словах Шуневіча, асабіста ён за тое, каб святкаванне было ў фармаце мітынгу і канцэрта. Бо шэсце, кажа міністр, больш складанае мерапрыемства “ў плане арганізацыі”.