Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык ацаніў запасы карысных выкапняў у Беларусі. "Пры цяперашніх аб’ёмах здабычы прамысловымі запасамі калійных і каменнай солей, даламіту, глін, пяску Беларусь забяспечана больш як на 100 гадоў", — цытуе яго словы БЕЛТА.
На 70 гадоў хопіць запасаў торфу, на 50 гадоў — запасаў падземных вод, будаўнічага каменю. "Акрамя таго, дзякуючы пастаяннай рабоце геолагаў запасы карысных выкапняў у нас штогод папаўняюцца", — дадае Худык.
У 2018-2020 гадах было выяўлена і папярэдне разведана радовішча Навадворскае ў Пінскім раёне з новымі для Беларусі відамі карысных выкапняў — базальтамі і туфамі.