Міністр прыродных рэсурсаў распавёў, як плануе палепшыць працу метэаролагаў
Новапрызначаны міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык хоча наладзіць больш якасную працу сіноптыкаў, перадае БЕЛТА.
Пра гэта чыноўнік паведаміў пасля сённяшняга выступу Аляксандра Лукашэнкі, які раскрытыкаваў метэаролагаў і заявіў, што хоча іх разагнаць. Кіраўнік дзяржавы прапанаваў узяць за прыклад працу свайсковых сіноптыкаў, якія даюць больш дакладныя прагнозы надвор'я.
"Кіраўнік дзяржавы паставіў задачу наладзіць больш якасную працу ў гідраметэаралагічнай дзейнасці. Часта даводзілася чуць ад насельніцтва крытыку на адрас недакладных прагнозаў надвор'я. Напэўна, праблема сапраўды мае месца. Ёсць прыклады ў тым ліку і ў нашай краіне, дзе гэтая праца сёння выконваецца больш якасна. таму над гэтым пытаннем будзем працаваць ", — паведаміў Худык.
Міністр заявіў, што перш за ўсё зверне ўвагу на ўзровень спецыялістаў, забяспечанасць тэхнічным абсталяваннем, метады і формы працы. Ён прызнаў, што ў Беларусі ўжываюцца не самыя перадавыя тэхналогіі. "Але калі ўжываюцца, тады мы павінны гэтак жа, як і некаторыя краіны, якія больш дакладна прадказваюць прагноз надвор'я, выдаваць сёння якасць гэтай інфармацыі для насельніцтва і ў цэлым для эканомікі краіны", — зрабіў ён выснову.
Худык звярнуў увагу, што прадказаць надвор'е з дакладнасцю ў 100% немагчыма. Ён лічыць, што трэба браць прыклад з дзяржаваў, дзе прагноз даюць з дакладнасцю да 95%.