Міністр Навумаў пройдзе пешшу ад Брэста да Мінска за 5 дзён

Пасля марафону вакол Нарачы міністр унутраных справаў Уладзімір Навумаў запланаваў пешы паход ад Брэста да Мінска. Прайсці гэтую адлегласць ён збіраецца за 5 дзён. Увечары 4 траўня на тэрыторыі санаторыя МУС "Белая Русь" каля возера Нарач скончыўся 100-кіламетровы пешы супермарафон, прысвечаны Году здароўя. Арганізатарам яго стаў міністр У.Навумаў. Разам з ім дайшлі 16 удзельнікаў.

Нагадаем, што зранку 4 траўня ад санаторыя "Белая Русь" стартавала больш за 100 хадакоў, у тым ліку супрацоўнікі спецпадраздзялення па барацьбе з тэрарызмам "Алмаз", ГУУС Мінгарвыканкаму, Мядзельскага РАУС і яшчэ каля дваццаці раённых аддзелаў унутраных спраў. У марафоне прымалі ўдзел таксама журналісты і проста аматары хады.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі