Міністр культуры правёў "прамую тэлефонную лінію" — яму ніхто не затэлефанаваў
![Міністр культуры правёў "прамую тэлефонную лінію" — яму ніхто не затэлефанаваў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/minkult-1905.jpg.webp?itok=4MldEmjX)
Міністр культуры Анатоль Маркевіч наведаў Столін з працоўнай паездкай, паведамляе прэс-служба ведамства.
У мясцовым райвыканкаме ён правёў асабісты прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію.
Праўда, прыезд міністра столінцаў асабліва не зацікавіў. "На прамую тэлефонную лінію не паступіла ні аднаго тэлефанавання", — канстатуе прэс-служба Мінкульта.
У ведамстве выбралі прыемнае для сябе тлумачэнне такога ігнору: "Варта адзначыць высокі ўзровень работы мясцовых органаў улады. Пытанні, якія паступаюць ад грамадзян, тут якасна прапрацоўваюцца і вырашаюцца".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.