Міністр энергетыкі: пабудуем яшчэ адну АЭС, калі будзе інвестар

У слуханнях прымаюць удзел прадстаўнікі грамадскасці Літвы, на мяжы з якой узводзіцца атамная электрастанцыя, паведамляе БЕЛТА. Са словаў беларускага міністра энергетыкі, наша краіна можа не абмежавацца толькі адной АЭС.





“Калі знойдзецца надзейны інвестар, які гатовы пабудаваць у Беларусі яшчэ адну атамную станцыю, то мы гатовыя разгледзіць гэтыя прапановы. Аднак пры гэтым важна ўлічваць і такі аспект, як наяўнасць дастатковага рынку збыту электраэнергіі, а таксама той факт, што нам давядзецца зноў прайсці ўсе міжнародныя працэдуры, як і ў выпадку першай станцыі”, — сказаў Міхаіл Міхадзюк. Пры гэтым ён адзначыў, што на сённяшні дзень ні ад каго з інвестараў падобных прапановаў не паступала.