Міністр энергетыкі Беларусі: падрыхтоўка да будоўлі АЭС завершаная

Ужо ў першым квартале 2010 года Беларусь плануе падпісаць міжурадавую дамову з Расіяй аб вылучэнні дзяржаўнага крэдыту на будаўніцтва АЭС. Пра гэта са спасылкай на міністра энергетыкі Беларусі Аляксандра Азярца піша БелТА. У чацвёртым квартале 2009 года будзе падпісаная кантрактная дамова, а ў першым квартале 2010 года плануецца падпісаць міжурадавую дамову з Расіяй аб вылучэнні дзяржаўнага крэдыту. Усе працы над дакументам практычна завершаныя.

Адначасова з дамовай аб крэдытаванні плануецца падпісаць кантракт на будаўніцтва АЭС у Беларусі. Такім чынам, будаўніцтва рэактарнага і дапаможных цэхаў можа пачацца ўжо ў сярэдзіне 2011 г.

Аляксандр Азярэц паведаміў таксама, што падрыхтоўка да будоўлі АЭС завершаная, што дазволіць увесці станцыю у эксплуатацыю ў запланаваны тэрмін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі