Міністр эканомікі расказаў, чаму ў 2019-м ВУП вырас на 1,2% пры прагнозе ў 4%

Міністр эканомікі расказаў, чаму ў 2019-м ВУП вырас на 1,2% пры прагнозе ў 4%

Беларуская эканоміка ў 2019 годзе развівалася слаба, бо яна адкрытая. Такім чынам міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў патлумачыў, чаму летась ВУП вырас на 1,2% пры прагнозе ў 4%. 

Адкрытая эканоміка, па словах Чарвякова, падатная для ўплыву знешніх шокаў (звужэнне рынкаў збыту, гандлёвыя бар'еры, абмежаванні ды іншае). "У выніку мы недаатрымалі па знешнім гандлі практычна больш за 2,5 мільярда долараў, што і стала асноўнай прычынай невыканання прагнозных паказчыкаў", — перадае БЕЛТА словы Чарвякова.

Аднак рост эканомікі ўсё ж заўважаўся. Пераважна — за кошт спажывання і інвестыцый. "Спажыванне праз раздробны таваразварот склала больш за 104%. Гэта было забяспечана ў першую чаргу ростам даходаў і заработнай платы", — канстатаваў міністр.

Пры гэтым ён звярнуў увагу, што тэмпы росту заробкаў і даходаў летась былі хутчэйшымі, чым тэмпы росту спажывання. Гэта значыць, што беларусы больш давяралі банкам. "У выніку тэмп росту інвестыцый у 2019 годзе склаў 105%", — дадаў ён.

Паводле прагнозу Мінэканомікі, за студзень-сакавік ВУП складзе 99-100% да ўзроўню аналагічнага перыяду 2018 года. Агулам жа па выніках года ВУП павінен вырасці на 1,9%. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі