Міністр аховы здароўя падвёў вынікі 2018 года і не згадаў "справу медыкаў"

Міністр аховы здароўя падвёў вынікі 2018 года і не згадаў "справу медыкаў"

Міністр аховы здароўя Валерый Малашка ў праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1" падвёў вынікі 2018 года і не згадаў пра гучную "справу медыкаў". Сёлета па ёй былі затрыманыя намеснік міністра аховы здароўя, некалькі галоўных лекараў бальніц, а таксама прадстаўнікі буйнога бізнесу і высокія чыноўнікі (агулам — каля сотні чалавек). Нядаўна генеральны пракурор Аляксандр Канюк паведаміў, што ў суд паступілі чатыры крымінальныя справы ў дачыненні да пяці фігурантаў, у тым ліку намесніка міністра аховы здароўя.

Пра што гаварыў Малашка? У асноўным пра пазітыў. Напрыклад, пра тое, што ў 2018-м грамадзяне 138 краін звярнуліся ў медустановы нашай краіны і заплацілі за паслугі больш за 41 мільён долараў. Міністр упэўнены, што з-за павелічэння часу прыёма пацыента лекарам агульнай практыкі (з 15 хвілін да 18) чэргі не павялічацца — плынь пацыентаў пераразмяркуюць.

"Што датычыць вакцынацыі грыпу, то больш за 40% нашых грамадзян зрабілі прышчэпкі і гэта дастатковая імунная праслойка ў насельніцтва, якая дазволіць нам супрацьстаяць, калі сапраўды будзе мець месца эпідэмічны пад'ём захворванняў у нашай краіне", — адзначыў Валерый Малашка. "Сістэма аховы здароўя актыўна змяняецца", — заявіў міністр.

У той жа час Малашку трывожыць зніжэнне нараджальнасці ў Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі