Міністр адукацыі Беларусі: у кітайскіх студэнтаў няма падставы для хвалявання

Міністр адукацыі Беларусі: у кітайскіх студэнтаў няма падставы для хвалявання

Міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка заявіў, што сітуацыя з каранавірусам не адаб'ецца на навучальным працэсе кітайскіх студэнтаў. Як вядома, іх навучаецца ў нашай краіне каля 5 тысяч. На вакацыі на радзіму паехалі 920 чалавек.

"Мы зрушылі канікулы для кітайскіх студэнтаў, якія з'ехалі дадому, цытуе словы Карпенкі БЕЛТА. — Пры неабходнасці мы гатовыя падоўжыць іх".

Студэнтаў, якія яшчэ не вярнуліся ў Беларусь, гатовыя перавесці на індывідуальны вучэбны графік. Больш таго, адукацыйны працэс могуць працягнуць у чэрвені-ліпені. Таму міністр адукацыі сцвярджае, што ў кітайскіх студэнтаў няма падставы для хвалявання.

Як вядома, пад Мінскам для кітайскіх студэнтаў, якія вяртаюцца з КНР, падрыхтавалі лагер “Брыганціна”. Там яны 2 тыдні будуць пад наглядам лекараў. Пагадзіліся там пажыць паўсотні кітайцаў.

"Гэта дазволіць ім адаптавацца", — кажа Ігар Карпенка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі