У лагер “Брыганціна” пад Мінскам пагадзіліся пераехаць 47 кітайскіх студэнтаў

У лагер “Брыганціна” пад Мінскам пагадзіліся пераехаць 47 кітайскіх студэнтаў

У лагер “Брыганціна” пад Мінскам пагадзіліся пераехаць 47 кітайскіх студэнтаў. У іх няма прыкмет захворвання на каранавірус. Спецыялісты кажуць, што гэта не каранцінная зона, а падстрахоўка, паведамляе тэлеканал АНТ.

Пра тое, што ў “Брыганціне” на два тыдні пад нагляд лекараў паселяць кітайскіх студэнтаў, якія вяртаюцца з канікул на радзіме, стала вядома ў мінулую пятніцу. Па звестках Мінадукацыі, у нашай краіне навучаюцца каля 5 тысяч студэнтаў з КНР. На канікулы за межы Беларусі выехалі 920 чалавек, з імі падтрымліваецца кантакт.

У Беларусі дадатковую праверку прайшло ўжо 740 чалавек, але каранавірус у іх не выявілі. Усе гэтыя людзі прыехалі з Кітая.

У КНР ад каранавіруса памерла ўжо больш за 900 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі