У Беларусі шпіталізавалі больш за 100 чалавек, якія прыехалі з Кітая

У Беларусі шпіталізавалі больш за 100 чалавек, якія прыехалі з Кітая

У Беларусі праверылі больш за паўтысячы чалавек, але каранавірус не выявілі. Усе гэтыя людзі прыехалі з Кітая, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. Аднак у больш за сотню чалавек былі сімптомы вострай рэспіраторнай інфекцыі і іх шпіталізавалі ў інфекцыйныя стацыянары. Гэтым людзям аказалі неабходную меддапамогу, былі праведзены дадатковыя даследаванні.

У пятніцу стала вядома, што ў аздараўленчым лагеры "Брыганціна" ў Мінскай вобласці створана часовая каранцінная база. Між іншым, туды адправяць кітайскіх студэнтаў, якія вернуцца ў Беларусь з КНР пасля канікул.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі