Ці здолее Пракоп’еў зняць з дэмсіл ружовыя акуляры і пасунуць Ціханоўскую — эфір

Вадзім Пракоп'еў

Вадзім Пракоп'еў / Еўрарадыё

Другім па колькасці чалавек у спісе (разам з “Еўрапейскім выбарам”) і па медыйнасці (пасля спісу “Каманда Латушкі і Рух “За свабоду”) на выбарах у Каардынацыйную раду з’яўляецца спіс “Блок Пракоп’ева — Ягорава”. У спісе 34 чалавекі, ён аб’ядноўвае прадстаўнікоў  беларускіх дыяспар з 13 краін свету і яго асноўныя спікеры (найперш Кныровіч і Пракоп’еў) вядуць даволі агрэсіўную рэкламную кампанію сваёй каманды. Працуюць “блочнікі” крэатыўна, але і без, скажам мякка, супярэчлівых дзеянняў і выказванняў і ў іх не абыходзіцца.

Навошта ідзе ў Каардынацыйную раду і што яго звязвае з Андрэем Ягоравым — як фармаваўся спіс “Блока…”? Ці ёсць сэнс у існаванні КР, што карыснага яна можа зрабіць для беларусаў і што праз яе плануюць рэалізаваць прадстаўнікі “Блока…”? Якімі бачыць узаемаадносіны абноўленай КР з Офісам Ціханоўскай і АПК, якія мае прэтэнзіі да незалежных СМІ і што рыхтуе для Лукашэнкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае лідар выбарчага спісу “Блок Пракоп’ева — Ягорава”, бізнесмен, блогер Вадзім Пракоп’еў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі