Ад кітайскага каранавіруса памёрлі ўжо больш за 900 чалавек

Ад кітайскага каранавіруса памёрлі ўжо больш за 900 чалавек

За апошнія суткі ад пнеўманіі, выкліканай кітайскім каранавірусам, у Кітаі памёрлі 97 чалавек, паведамляецца на афіцыйным сайце Нацыянальнай камісіі аховы здароўя гэтай краіны.

За мінулыя суткі лекары ў Кітаі дыягнаставалі 3062 новыя выпадкі захворвання на каранавірус. 

Агулам у краіне ўжо зарэгістравана больш за 40 тысяч выпадкаў захворванняў (у тым ліку 6484 цяжкіх выпадкаў). Вылечыць удалося 3281 пацыента, а 908 памёрлі. 

Мінздароўя Беларусі запэўнівае, што ў нашай краіне кітайскі каранавірус пакуль не выяўлены.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі