Міністр адукацыі: Атручванне школьнікаў у Рацічах было не харчовым

Міністр адукацыі: Атручванне школьнікаў у Рацічах было не харчовым

У Рацічах на Гродзеншчыне да канца расследавання зачынілі школу, дзе 11 лютага невядомым рэчывам атруціліся 42 школьнікі. У панядзелак, 15 лютага, навучэнцы працягнуць заняткі ў іншай школе, паведаміў тэлеканал АНТ.

Міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў адзначыў, што ратавальнікі адназначна адпрэчылі версію наконт харчовага атручвання школьнікаў. Па іх версіі, гэта было атручванне, якое перадаецца праз паветра.

Размешчаныя непадалёк сельгаспрадпрыемствы паведамілі, што ніякія работы на бліжэйшых ад школы палях не праводзілі нават увосень і ўцечкі хімікатаў быць не магло.

Таксама не пацвердзіліся версіі, быццам на дзяцей маглі паўплываць газ ці наркотыкі. Пры гэтым былі ўзятыя пробы паветра ў будынку школы і вакол яе, даследаваная глеба. Ратавальнікі нават разабралі падлогу на паверхах школы, каб праверыць, ці няма там іртуці. Ні адна з версій следства пакуль не пацвердзілася.

Следчыя пачалі крымінальную справу па факце халатнасці. Падазраваных у ёй пакуль няма.

У шпіталі застаецца адзін школьнік з Рацічаў. Як паведамлялася раней, яго шпіталізацыя не звязаная з масавым атручаннем дзяцей.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі