Міністр абароны Украіны расказаў Савету ЕС пра авіябомбы РФ вагой да 1,5 тоны
![Украінскія вёскі і гарады на лініі фронту ляжаць у руінах](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-04/ruiny.jpg.webp?itok=lmEvHVGk)
Украінскія вёскі і гарады на лініі фронту ляжаць у руінах / АР
22 красавіка міністр абароны Украіны Рустэм Умераў разам з міністрам замежных спраў Дзмітром Кулебам паўдзельнічаў у пасяджэнні Савета ЕС. Разглядалася сітуацыя ва Украіне.
"У гэтым годзе Расія запусціла тысячы ракет і дронаў-камікадзэ, звяртаючыся да беспрэцэдэнтнага ўжывання кіраваных авіябомбаў вагой да 1,5 тоны, якія здольныя знішчаць усё на сваім шляху, — гаварыў Умераў. — Гэтыя бомбы дазваляюць акупантам прасоўвацца праз руіны".
Украінскі міністр абароны адзначыў неабходнасць умацавання ўкраінскай супрацьпаветранай абароны, "што дапаможа ўратаваць тысячы жыццяў". Украіна ў гэтай справе спадзяецца на Захад.
"Трывалае партнёрства паміж Украінай і Еўрапейскім Саюзам з'яўляецца ключом да нашай агульнай перамогі і вяртання міру на наш кантынент", — дадаў Умераў.
![Міністр абароны Украіны расказаў Савету ЕС пра авіябомбы РФ вагой да 1,5 тоны](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/437540654_831385975476411_6459157516143096267_n.jpg.webp?itok=d5uLCvkc)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.